Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец у Папяльцовую сераду: сорак дзён аддзяляюць нас ад Вялікадня |
Святы Айцец |
10.03.2011 12:24 |
У Папяльцовую сераду 9 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў традыцыйную працэсію. Набажэнства распачалося малітвай у рымскім касцёле св. Ансэльма на Авенцінскім пагорку, пасля чаго працэсія накіравалася да базылікі св. Сабіны. У гаміліі падчас Імшы Папа засяродзіўся на трох асноўных пунктах Вялікага посту: міласціне, малітве і посце. Аднак Пантыфік нагадаў пра тое, што ў гэтых трох учынках міласэрнасці Езус бачыў спакусу. «Калі вы робіце нешта добрае, амаль інстыктыўна прыходзіць жаданне атрымаць павагу і захапленне ў замен за гэтыя справы, каб быць задаволеным», — прыводзіць словы Пантыфіка беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. «Пан Езус не патрабуе фармальнага выканання закону, — працягваў Пантыфік, — але прапануе нанава і больш глыбока адкрыць для сябе гэтыя тры справы пабожнасці». «Міласціна, пост і малітва — гэта шлях чароўнай педагогікі, якая не толькі падчас Вялікага посту суправаджае нас на шляху да сустрэчы з уваскрослым Панам, на шляху без пахвалы. Гэта шлях усведамлення таго, што Нябесны Айцец чытае і бачыць таямніцы нашага сэрца», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI. «Сорак дзён аддзяляюць нас ад Вялікадня. Гэты „моцны“ час літургічнага года, час спрыяльны, калі нам неабходна з большай руплівасцю працаваць дзеля нашага навяртання праз уважлівае слуханне Божага слова, малітвы і пакаяння», — нагадаў Святы Айцец.
;tracker=False |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.