Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«L’Osservatore Romano» аб «кнізе сэрца» Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
11.03.2011 12:48

«Кнігай сэрца» называе другі том кнігі папы Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» галоўны рэдактар выдання Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян. У чарговым нумары газеты аналізуецца новая праца Пантыфіка.

Па словах Віяна, менавіта захаванне аўтарам кнігі дваякай ідэнтычнасці — да абрання на Святы Пасад і пасля яго — указвае на тое, што «кніга з’яўляецца плёнам доўгага ўнутранага шляху, што, дарэчы, Папа адзначыў ва ўступе да першай часткі». «Выспяванне сэрца прывяло Ёзафа Ратцынгера да ўзнікнення ідэі, а потым да яе развіцця на працягу многіх гадоў», — дадае рэдактар выдання. Звяртаецца ўвага таксама на «цікавасць і прызнанне», якія выклікаў у розных сферах «зварот увагі на іўдзейскі кантэкст тых часоў і на будучыню адносінаў з іўдаізмам».

Як падкрэслівае рэдактар «L’Osservatore Romano», Бэнэдыкт XVI прагне, быццам грэкі з Філіпіі, каб людзі «ўбачылі Езуса», які «благаславіць, як у дзень свайго Унебаўшэсця, тых, хто хоча Яго ўбачыць», — каб «адкрыць свет на Бога».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.