Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Падчас візіту ў Германію Святы Айцец жадае зрабіць большы акцэнт на экуменізм |
| Святы Айцец |
| 11.03.2011 14:02 |
|
Падчас аўдыенцыі з Пантыфікам Нікалаўс Шнэйдэр, між іншым, выказаў жаданне абмеркаваць падчас папскага візіту ў Германіі экуменічныя ініцыятывы з нагоды 500-гадовага юбілею Рэфармацыі. Юбілей будзе адзначацца ў 2017 г. Праграму і падрабязнасці візіту Святога Айца ў Германію мясцовыя біскупы абмяркуюць падчас пленарнага пасяджэння, што распачнецца 14 сакавіка ў Падэрборне. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў жаданне звярнуць больш увагі на экуменічныя адносіны падчас свайго візіту ў Германію (верасень 2011 г.). Аб гэтым Пантыфік заявіў у лісце да главы мясцовай евангельскай Царквы Нікалаўса Шнэйдэра.
для друку
Ватыканскае радыё