Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падчас візіту ў Германію Святы Айцец жадае зрабіць большы акцэнт на экуменізм
Святы Айцец
11.03.2011 14:02

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў жаданне звярнуць больш увагі на экуменічныя адносіны падчас свайго візіту ў Германію (верасень 2011 г.).  Аб гэтым Пантыфік заявіў у лісце да главы мясцовай евангельскай Царквы Нікалаўса Шнэйдэра.

Падчас аўдыенцыі з Пантыфікам Нікалаўс Шнэйдэр, між іншым, выказаў жаданне абмеркаваць падчас папскага візіту ў Германіі экуменічныя ініцыятывы з нагоды 500-гадовага юбілею Рэфармацыі. Юбілей будзе адзначацца ў 2017 г.

Праграму і падрабязнасці візіту Святога Айца ў Германію мясцовыя біскупы абмяркуюць падчас пленарнага пасяджэння, што распачнецца 14 сакавіка ў Падэрборне.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.