Бэнэдыкт XVI заклікае да спынення ваенных дзеянняў у Лівіі |
Святы Айцец |
28.03.2011 13:11 |
Святы Айцец заклікае да дыялога дзеля спынення ваенных дзеянняў у Лівіі. Аб гэтым Пантыфік заявіў на агульнай аўдыенцыі ў нядзелю 27 сакавіка 2011 г. «Перад абліччам усё больш драматычнай інфармацыі, якая паступае з Лівіі, павялічваецца мая занепакоенасць аб бяспецы грамадства і мая турбота аб вырашэнні ўзброеннай сітуацыі, якая назіраецца сёння», — адзначыў Папа. Святы Айцец дадаў, што «ў перыяды павышанай напружанасці ўсё больш тэрміновай з’яўляецца неабходнасць звароту да ўсіх сродкаў, якімі валодае дыпламатыя, і падтрымка нават самых слабых сігналаў адкрытасці і волі прымірэння паміж усімі зацікаўленымі бакамі ў пошуку трывалых і мірных рашэнняў». Бэнэдыкт XVI заклікаў міжнародныя арганізацыі, палітычнае і ваеннае кіраўніцтва «да неадкладнага дыялога, які прывядзе да спынення ваенных дзеянняў». |