Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа наведае Аквілею і Венецыю
Святы Айцец
06.05.2011 11:05

У бліжэйшыя выхадныя, 7–8 мая 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з душпастырскім візітам наведае Аквілею і Венецыю (Італія). Дэвізам пілігрымкі стануць словы «Умацоўвай нашу веру».

Падчас візіту Папа сустрэнецца з арганізатарамі Нацыянальнага Касцёльнага з’езду, які адбудзецца ў Аквілеі ў 2012 г. Затым Бэнэдыкт XVI  накіруецца ў Венецыю, дзе ў базыліцы св. Марка памоліцца пры рэліквіях святога. У нядзелю Пантыфік узначаліць літургію, якая пройдзе ў венецыянскім парку Св. Юліяна.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.