Бэнэдыкт XVI аб еднасці Хрыста, Добрага Пастыра, з Ягонай аўчарняй |
Святы Айцец
|
16.05.2011 12:08 |
Чацвёртая нядзеля Велікоднага перыяду называецца нядзеляй Добрага Пастыра. У гэты дзень Касцёл моліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця. Да гэтага заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI перад малітвай «Regina Caeli» у нядзелю 15 мая 2011.
Асаблівую ўвагу Пантыфік звярнуў на тое, што аб’ядноўвае Хрыста-Пастыра са сваёй аўчарняй.
«Авечак з Ім яднаюць адносіны любові і ўзаемнага пазнавання, — адзначыў Папа. — Адносіны аўчарні да Хрыста, Добрага Пастыра, евангеліст ілюструе двума характэрнымі дзеясловамі: слухаць і ісці следам. Слуханне слова нараджае і падтрымлівае веру. Толькі той, хто слухае голас Пана, здольны прыняць у сваім сумленні рашэнне ўжо цяпер дзейнічаць у адпаведнасці з Божай воляй. Такім чынам, са слухання вынікае крочанне за Хрыстом: мы дзейнічаем як Яго вучні, калі ўсёй сваёй сутнасцю ўслухоўваемся ў навучанне Настаўніка і жывём гэтымі настаўленнямі кожны дзень».
Святы Айцец узгадаў словы папы Пія XII, які адзначаў цесную сувязь духоўнага паклікання з сямейным выхаваннем. Менавіта ў сям’і малады чалавек вучыцца пайперш бачыць не сваю волю, а таксама даверу волі Бога.
|