Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Планы Бэнэдыкта XVI на лета
Святы Айцец
16.05.2011 13:19

14 мая 2011 г. стаў вядомы расклад набажэнстваў, якія ўлетку 2011 г. узначаліць Бэнэдыкт XVI. Сярод іх — літургіі ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста і свв. Пятра і Паўла, набажэнствы падчас Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе і пастырскіх падарожжаў у Харватыю, Італію і Германію.

26 мая Святы Айцец здзейсніць акт пасвячэння Італіі Маці Божай. Дадзенае набажэнства прымеркавана да святкавання 150-годдзя аб’яднання гэтай краіны.

4–5 чэрвеня Пантыфік наведае Харватыю, а 19 чэрвеня — здзейсніць пастырскі візіт у Рэспубліку Сан-Марына. 12 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, Святы Айцец будзе цэлебраваць літургію ў ватыканскай базыліцы св. Пятра. 23 чэрвеня Папа ўзначаліць эўхарыстычную працэсію і св. Імшу ва ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста, а 29 чэрвеня — літургію ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла.

Паводле інфармацыі Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, у жніўні, у свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Бэнэдыкт XVI узначаліць Імшу, якая пройдзе ў парафіяльным касцёле св. Тамаша Аквінскага ў Кастэль Гандольфа. Тры дні Святы Айцец правядзе разам з пілігрымамі, якія прыбудуць на Сусветныя дні моладзі ў Мадрыдзе.

Пастырскія падарожжы ў італьянскую Анкону і трохдзённы апостальскі візіт у Германію запланаваны на верасень 2011 г.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.