Святы Айцец: распаўсюджваць сацыяльнае вучэнне Касцёла праз СМІ |
Святы Айцец |
17.05.2011 17:04 |
16 мая ў Рыме распачаўся форум арганізаваны Папскай радай «Iustitia et pax», прымеркаваны да 50-годдзя сацыяльнай энцыклікі папы Яна XXIII «Mater et Magistra» («Маці і Настаўніца»). У сустрэчы пад дэвізам «Справялівасць і глабалізацыя: ад „Mater et Magistra“ да „Caritas in Veritate”» прымаюць удзел каля 200 экспертаў з розных краін свету. У гэты ж дзень Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў сустрэчы. Падчас аўдыенцыі Святы Айцец нагадаў аб ролі свецкіх у рэалізацыі прынцыпаў сацыяльнага вучэння Касцёла, якія «павінны быць не проста пасіўнымі карыстальнікамі, але актыўнымі дзеячамі, каштоўнымі супрацоўнікамі сваіх пастыраў, дзякуючы свайму вопыту, атрыманаму ў розных спецыфічных сферах». Паводле інфармацыі Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што «сучаснае сацыяльнае пытанне — гэта пытанне сусветнай сацыяльнай справядлівасці». Нягледзячы на разнастайныя шматлікія выклікі свету Святы Айцец заклікаў да распаўсюджвання сацыяльнага вучэння Касцёла праз дзейнасць культурных устаноў, адукацыйных праграм і катэхез у парафіях, а таксама праз сродкі масавай камунікацыі. |