Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла» на беларускай мове быў прэзентаваны ў Чырвоным касцёле
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.10.2011 15:34

У межах сімпозіума «Парафія — асяродак жыцця кожнага верніка», які адбыўся 19 кастрычніка 2011 г. у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены, прайшла прэзентацыя «Кампендыя сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла». Выданне прэзентаваў прысутным Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Як адзначыў арцыпастыр, Касцёл развіваў і далей развівае і ўдасканальвае сацыяльнае вучэнне. Да гэтага часу была падрыхтавана і апублікавана вялікая колькасць энцыклік і іншых дакументаў па гэтай тэматыцы, а з  мэтай сістэматызацыі і ўпарадкавання існуючых матэрыялаў у 2004 г. выйшаў «Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла». Пераклад Кампендыя на беларускую мову здзейсніла нядаўна Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Па словах Мітрапаліта, «складаная сацыяльна-палітычная сітуацыя, якая склалася як у нашай краіне, так і ва ўсім свеце, патрабуе больш шырокага пазнання і выкарыстання сацыяльнага вучэння». Усё больш і больш людзей і арганізацый цікавяцца меркаваннем Касцёла па тым ці іншым сацыяльным пытанні. Менавіта таму «выданне Кампендыя сацыяльнага вучэння Касцёла дапаможа ўсім жадаючым атрымаць патрэбную кансультацыю».

«Хоць Касцёл не ад гэтага свету і не належыць яму, ён, тым не менш, дзейнічае ў свеце і для свету, а таму не можа пакінуць без увагі ўласную місію — па-хрысціянску натхняць свет і такім чынам паказаць чалавеку шлях у Божае Валадарства», — дадаў іерарх. Мітрапаліт выказаў надзею, што Кампендый трапіць на паліцы парафіяльных бібліятэк, а таксама на сталы святароў і кансэкраваных асобаў.

Поўны тэкст выступлення тут>>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме