Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Харватыя чакае Святога Айца |
Святы Айцец |
20.05.2011 13:25 |
У пачатку лета Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніць 19-е пастырскае падарожжа. 4–5 чэрвеня 2011 г. Папа наведае Харватыю. Пантыфік сустрэнецца з Прэзідэнтам краіны Іва Ёсіпавічам і прэм’ер-міністрам Ядранкам Косарам. Запланавана сустрэча з прадстаўнікамі свету палітыкі, навукі і культуры, дыпламатычным корпусам, прадстаўнікамі рэлігійных супольнасцяў, а таксама супольная малітва з моладдзю Загрэба. 5 чэрвеня Бэнэдыкт XVI узначаліць літургію ў Нацыянальны дзень харвацкіх каталіцкіх сем’яў. Увечары Папа сустрэнецца з духавенствам краіны на супольную малітву Нешпараў, а таксама скіруе да прысутных сваё слова. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.