Пантыфік даручыў Італію апецы Маці Божай |
Святы Айцец |
27.05.2011 14:39 |
«Вера ў Хрыста не прыводзіць да адчужэння ад свету, — адзначыў Папа. — Якраз наадварот, сустрэча з жыватворчым словам Евангелля аб’ядноўвае людзей, умацоўвае і абагачае іх сацыяльныя сувязі, знаходзіць сваё выражэнне ў культуры, мастацтве, дабрачыннай дзейнасці». На думку Пантыфіка, Італія мае ўсе падставы, для таго, каб ганарыцца тым, што Каталіцкі Касцёл робіць у гэтай краіне. Аднак Святы Айцец звярнуў увагу біскупаў на актуальныя праблемы італьянскага грамадства, якія патрабуюць увагі з боку Касцёла: неабходнасць абароны жыцця і сем’яў, якія знаходзяцца ў складаных сітуацыях. |