Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вячэрняе маёвае набажэнства прайшло ў Ватыканскі садах
Святы Айцец
01.06.2011 11:44

Па добрай традыцыі заканчэнне месяца мая, прысвечанага ў Каталіцкім Касцёле Панне Марыі, адзначаецца спецыяльным набажэнствам у Ватыканскіх садах з удзелам Папы.

Увечары 31 мая 2011 г. (у свята Адведзінаў Паннай Марыі св. Альжбеты) працэсія са свечкамі і ружанцовай малітвай, якую ўзначаліў арцыпрэзбітэр ватыканскай базылікі св. Пятра кардынал Анджэло Камастры, накіравалася ў грот Маці Божай Лурдскай у Ватыканскіх садах. Там да працэсіі далучыўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

У гаміліі Пантыфік нагадаў, што месяц распачаўся са значнай падзеі — беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. «Яго сведчанне надалей асвячае нашае жыццё і заклікае быць праўдзівымі вучнямі Пана, каб ісці за Ім з адвагай веры і любіць Яго з такім жа энтузіязмам, з якім Вялікі Папа аддаў Богу сваё жыццё», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.

Кажучы пра свята Адведзінаў, Пантыфік адзначыў, што сёння нам таксама патрэбна падобная адвага веры.

«Тая, якую прымае ў сваім доме Альжбета, з’яўляецца Паннай, што паверыла словам звеставання Анёла і адказала верай, мужна згаджаючыся на план Бога ў дачыненні да яе жыцця і прымаючы такім чынам у сабе Спрадвечнае Слова Найвышэйшага», — дадаў Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.