Ватыкан і Чарнагорыя падпісалі пагадненне |
Святы Айцец |
24.06.2011 13:36 |
Ватыкан і Чарнагорыя падпісалі базавае пагадненне. 24 чэрвеня 2011 г. дакумент падпісалі кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта ХVI, і Ігор Лукшыч, прэм’ер-мініст Чарнагорыі. Падчас падпісання прысутнічаў таксама арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы. Пагадненне ўстанаўлівае законныя асновы двухбаковых адносін паміж гэтымі краінамі. Дакумент прызнае прававое становішча Каталіцкага Касцёла ў краіне, яго свабоду і незалежнасць у апостальскай дзейнасці, свабоду веравызнання ў краіне. Пагадненне акрэслівае прававую дзейнасць духоўных семінарый у краіне і душпастырства, якое Касцёл можа несці ва ўзброеных сілах, у турмах і бальніцах. «Мы ўпэўнены, што Чарнагорыя глядзіць з павагай на рэлігійныя супольнасці, існуючыя ў краіне, звяртае вялікую ўвагу на асноўныя прынцыпы права, якія прызнаюцца на міжнародным узроўні, у прыватнасці, на прынцыпы свабоды веравызнання», — перадае словы кардынала Бэртонэ Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. |