Папа ўручыць палій 40 Мітрапалітам |
Святы Айцец |
27.06.2011 16:23 |
Ва ўрачыстасць св. Пятра і св. Паўла, апосталаў, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI уручыць паліі сарака арцыбіскупам Мітрапалітам, якім быў нададзены гэты тытул ў мінулым годзе. Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папе і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду. Палій (лац. pallium) — элемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі воўнаю чорнымі крыжамі; на канцах — з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Насіць палій мае права Святы Айцец (падчас кожнай літургіі), а таксама адзначаныя асаблівым гонарам іерархі Касцёла (толькі на вялікія святы). У гэты дзень, 29 чэрвеня, Пантыфік адзначыць 60-годдзе святарства. У літургіі, якая адбудзецца ў базыліцы св. Пятра, прыме ўдзел брат Папы кс. прэлат Георг Ратцынгер. Абодва атрымалі святарскае пасвячэнне 29 чэрвеня 1951 г. у Фрайзінгу. |