Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: мы рызыкуем патануць у моры жыцця
Святы Айцец
08.08.2011 14:55

У нядзелю 7 жніўня 2011 г. у папскай рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правёў чарговую агульную аўдыенцыю. Пантыфік прапанаваў паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля і заклікаў не баяцца даверыцца Богу.

Па словах Пантыфіка, у евангельскім урыўку аб выпрабаванні веры Пятра на моры гэтая прыродная стыхія «сімвалізуе сучаснае жыццё і нестабільнасць бачнага свету, паказвае буру любых узрушэнняў, цяжкасці, якія прыгнятаюць нас». Лодка ж уяўляе сабой Касцёл, пабудаваны на Хрысце, якім кіруюць Апосталы.

Не толькі Пятру, але ўсім хрысціянам Езус кажа выйсці Яму насустрач. «Пётр ідзе па хвалях не ўласнай моцай, але дзякуючы ласцы Бога, у якую ён верыць. І калі адольваюць яго сумненні, калі ўжо не глядзіць на Езуса, а баіцца ветру, калі цалкам не давярае слову Настаўніка, аддаляецца ўнутрана ад Яго, рызыкуе сысці ў мора жыцця. Гэта  напамін і для нас: калі становімся залежнымі ад вятроў і бур, не можам пайсці далей да вады жыцця», — цытуе словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

«Дарагія сябры, досвед прарока Іллі, які пачуў прыйшоўшага Пана, і іспыт веры апостала Пятра дазваляе нам зразумець, што Пан (яшчэ да таго, як мы Яго шукаем або клічам) ідзе нам насустрач, спускаецца з нябёсаў, каб даць нам руку і падняць. Хрыстус толькі чакае, калі мы даверымся Яму цалкам і працягнем Яму сваю руку», — дадаў Святы Айцец.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.