Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Музычны падарунак для Святога Айца |
Святы Айцец |
10.08.2011 12:56 |
Выкананне твораў Іагана Себасцьяна Баха стала музычным падарункам да 60-годдзя святарства папы Бэнэдыкта XVI і яго брата Георга Ратцынгера. Святарскае пасвячэнне яны атрымалі ў адзін дзень — 29 чэрвеня 1951 г. у катэдры Фрайзінга. Канцэрт адбыўся 9 жніўня ў папскай рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа, дзе цяпер знаходзіцца Святый Айцец. Творы Баха выканалі два салісты і ансамбль «Новыя сязоны» на чале з Альбрэхтам Маерам. На думку музыкі, «галоўная ідэя кантат Баха — гэта заўсёды праслаўленне Бога». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.