Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: давайце ажыўляць нашую веру
Святы Айцец
15.08.2011 11:17

Агульная аўдыенцыя са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI адбылася ў нядзелю 14 жніўня 2011 г. Перад малітвай «Анёл Панскі» Пантыфік паразважаў над нядзельным Евангеллем і заклікаў да гэта прысутных вернікаў, якіх прывітаў на розных мовах.

«Дарагія сябры, мы пакліканы ўзрастаць у веры, каб адкрыцца і прыняць у свабодзе Божы дар. Гэта шлях, які Езус пакінуў сваім вучням для рэалізацыі, ханаанке, усім людзям усіх часоў і народаў, кожнаму з нас, — адзначыў Папа. — Вера адкрывае нас да пазнання і прыняцця сапраўднай тоеснасці Езуса, Яго навіны і выключнасці, Яго слова, да жыцця у асабістых адносінах з Ім. Пазнанне веры — гэта дар Бога, які адкрывае нам сябе не як абстрактны аб’ект, без твару і імя, але як чалавек, які хоча ўвайсці ў глыбокія адносіны любові з намі і пранікаць ва ўсё нашае жыццё. Таму кожны дзень наша сэрца павінна жыць досведам навяртання, пераходзіць ад чалавека, сканцэнтраванага на самім сабе, да чалавека адкрытага на дзеянне Бога, да чалавека духоўнага (пар. 1 Кар 2,13–14), які дазваляе Божаму слову вучыць сябе і адкрывае сваё жыццё на Яго любоў».

«Дарагія браты і сёстры, давайце ажыўляць кожны дзень нашую веру глыбокім слуханнем Божага слова, карыстаннем сакрамэнтамі, асабістай малітвай і міласэрнасцю да бліжніх. Будзем заклікаць заступніцтва Панны Марыі, слаўнае Унебаўзяцце якой у духу і целе мы будзем адзначаць заўтра, каб дапамагла нам абвяшчаць і сведчыць жыццём аб радасці сустрэчы з Панам», — прыводзіць словы Святога Айца Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.