Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан прыме ўдзел у ХХV Днях еўрапейскай спадчыны
Святы Айцец
13.09.2011 15:52

Апостальская Сталіца прыме ўдзел у святкаваннях ХХV Дзён еўрапейскай спадчыны. Мерапрыемствы адбудуцца 24–25 верасня 2011 г. 

У Дні еўрапейскай спадчыны прымаюць удзел 49 дзяржаў, якія ўваходзць у Культурную канвенцыю Рады Еўропы. Праводзіцца форум з 1991 г.

У гэтыя дні, між іншым, усе еўрапейскія дзяржаўныя музеі бясплатна адчыняюць свае дзверы для наведвальнікаў. Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у распрацоўцы праграмы святкавання Апостальскай Сталіцы прыняла ўдзел Папская камісія па культурнай спадчыне Касцёла, Ватыканскія музеі і Папская камісія па сакральнай археалогіі.

На працягу ўсяго дня 25 верасня ў наведвальнікаў будзе магчымасць бясплатна пазнаёміцца з экспазіцыяй Ватыканскіх музеяў, а таксама наведаць ўсе рымскія катакомбы, звычайна адчыненыя для публікі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.