Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Рым |
Святы Айцец |
29.09.2011 10:55 |
Увечары 28 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI развітаўся з працаўнікамі папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Тут Папа знаходзіўся з 7 ліпеня. Выказваючы падзяку працаўнікам рэзідэнцыі, Пантыфік звярнуў увагу на тое, што ў гэтым месцы «жывецца ў пастаянным кантакце з прыродай і ў клімаце цішыні». «Гэтыя два фактары набліжаюць нас да Бога: прырода як шэдэўр, які выйшаў з рукі Стварыцеля, і маўчанне, якое дазваляе нам думаць і разважаць над тым, што важнае ў нашым існаванні», — адзначыў Папа. У такой атмасферы, як адзначыў Святы Айцец, лягчэй знайсці саміх сябе, слухаючы ўнутраны голас і Бога, які надае сэнс жыццю. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.