Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец заклікаў даваць сведчанне ўчынкамі праўды
Святы Айцец
31.10.2011 10:25

У нядзелю 30 кастрычніка 2011 г., падчас агульнай аўдыенцыі і малітвы «Анёл Панскі», Святы Айцец Бэнэдыкт XVI па традыцыі сустрэўся з пілігрымамі з розных краін свету.

Папа нагадаў, што ў нядзельным урыўку з Евангелля Езус крытыкуе кніжнікаў і фарысеяў за тое, што іх паводзіны рэзка кантраставалі з вучэннем, якое яны настойліва прапанавалі іншым.

«Добрае навучанне будзе прынята, але рызыка яго непрыняцця існуе тады, калі яму не адпавядаюць учынкі. Вось чаму Езус кажа: „Усё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не рабіце паводле ўчынкаў іхніх“ (Мц 23, 3), — адзначыў Пантыфік. — Пастава Езуса зусім адваротная: Ён першы спаўняе на практыцы запаведзь любові, якой навучае іншых, і можа сказаць, што гэта салодкае і лёгкае ярмо, і менавіта таму дапамагае нам несці яго разам з Ім (пар. Мц 11, 29–30)».

«Маючы на ўвазе настаўнікаў, якія абмяжоўваюць свабоду іншых у імя ўласнай улады, св. Бонавентура звяртае ўвагу на Таго, хто з’яўляецца сапраўдным Настаўнікам, кажучы: „Ніхто не можа вучыць, а тым больш дзейнічаць ці дасягнуць зразумелых ісцін, калі не прысутнічае там Сын Божы“», — прыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

«Дарагія сябры, Пан Езус аб’явіўся свету як слуга, цалкам аддаючы самога сябе і прынізіўшыся да смерці на крыжы, самага красамоўнага ўроку пакоры і любові. З яго прыкладу вынікае прапанова жыцця: „Большы з вас няхай будзе слугою для вас“ (Мц 23, 11). Будзем прасіць заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і маліцца асабліва за тых, хто ў хрысціянскай супольнасці быў пакліканы да паслугі навучання, каб заўсёды давалі сведчанне ўчынкамі праўды, якія перадаюць словамі», — падкрэсліў Святы Айцец.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.