Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Імша за памерлых кардыналаў і біскупаў адбылася ў Ватыкане
Святы Айцец
03.11.2011 16:15

Cвяты Айцец узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў, якія памерлі за апошні год (у тым ліку і за кардынала Казіміра Свёнтка). Літургія адбылася 3 лістапада 2011 г. у базыліцы святога Пятра.

Святы Айцец адзначыў, што перад абліччам смерці людзям уласціва адчуваць асаблівыя пачуцці і разважаць пра свой чалавечы стан.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што смерць Хрыста з’яўляецца для ўсіх вялікай надзеяй і фундаментам жыцця.

«Новае і вечнае жыццё з’яўляецца плёнам дрэва Крыжа, дрэва, якое квітнее і прыносіць пады, дзякуючы святлу і моцы, што паходзяць ад сонца Бога. Без Хрыстовага крыжа ўся энергія прыроды застанецца бяссільнай перад абліччам негатыўнай сілы граху», — прыводзіць словы Пантыфіка Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Фундаментам надзеі, як адзначыў Папа, з’яўляецца воля Айца і Сына, як было сказана ў Евангеллі: «Ойча, хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, былі са Мною там, дзе Я ёсць».

«Паміж тымі, каго Айцец даверыў Езусу, ёсць таксама і нашы шаноўныя браты, за якіх мы ахвяруем гэтую Эўхарыстыю: яны пазналі Бога праз Езуса, пазналі Яго імя, любоў Айца і Сына, Святога Духа, які жыў у іх і адкрыў іх жыццё на Неба і вечнасць. Дзякуем Пану Богу за гэты каштоўны дар», — маліўся Святы Айцец.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.