Пантыфік да сужэнцаў Эквадора: лепшая школа працы — гэта сям’я |
Святы Айцец |
11.11.2011 12:15 |
Звяртаючыся да тэмы кангрэса («Эквадорская сям’я ў працы місіі: праца і святкаванне ў служэнні асобы і супольнага дабра»), Пантыфік звярнуў увагу на тое, што «праз працу чалавек зазнае сваю суб’ектыўнасць, удзельнічаючы ў творчым плане Бога». Таму беспрацоўе пярэчыць годнасці чалавека. Яно не толькі стварае сітуацыю несправядлівасці і беднасці, якое часта вядзе да роспачы, злачыннасці і гвалту, але і да крызісу самасвядомасці. «Існуе вострая небходнасць эфектыўнага забеспячэння для ўсіх доступу да годнай, сталай і добрааплачваемай працы», — адзначыў Папа. А лепшай першай школай працы, па словах Бэнэдыкта XVI, з’яўляецца сям’я. ІІ Нацыянальны кангрэс сям’і ў Эквадоры праходзіць у пяці гарадах краіны і з’яўляецца падрыхтоўкай да VII Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане ў 2012 г. |