Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навучанні Святога Айца Бэнэдыкта XVI на яўрэйскай мове — на старонках Ватыканскага радыё
Святы Айцец
11.11.2011 12:51

Навучанні Святога Айца Бэнэдыкта XVI на яўрэйскай мове даступныя на старонках Ватыканскага радыё. Тут можна знайсці выступленні Папы на Міжрэлігійнай сустрэчы ў Асізі (Італія), якая адбылася 27 кастрычніка гг.

Старонка з выступленнямі Пантыфіка на яўрэйскай мове будзе папаўняцца кожны тыдзень. На ёй будуць знаходзіцца таксама падсумаванні галоўных падзей Апостальскай Сталіцы.

Адкрыццё яўрэйскамоўнай старонкі Ватыканскага радыё было звязана са спецыяльным пасяджэннем Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, якое адбывалася ў Рыме ў кастрычніку 2010 г. Яна прызначана як для тых, хто валодае яўрэйскай мовай, так і для ўсіх, хто цікавіцца Каталіцкім Касцёлам.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.