Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На гэтым тыдні Святы Айцец наведае Бенін
Святы Айцец
15.11.2011 12:59

У Ватыкане прадставілі праграму пастырскага візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Бенін (Заходняя Афрыка). 22-е падарожжа Пантыфіка адбудзецца 18–20 лістапада 2011 г.

Пастырскае падарожжа прымеркавана да 150-годдзя евангелізацыі Беніна. Акрамя гэтага, біскупам Афрыкі будзе перададзена паслясінадальная апостальская адгартацыя, якая змяшчае вынікі ІІ Спецыяльнага Сіноду Біскупаў Афрыкі.

Праграму візіту прадставіў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI.

На думку святара, Бенін хоць з геаграфічнага пункту гледжання з’яўляецца маленькай краінай, але мае вялікае значэнне для Касцёла на ўсім Афрыканскім кантыненце. Візіт Папы, як адзначыў кс. Ламбардзі, стане для ўсіх жыхароў Афрыкі заахвочваннем прыкладаць больш намаганняў на шляху прымірэння, справядлівасці і міру дзеля развіцця чалавецтва.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.