Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: Адвэнт — надзвычайны час
Святы Айцец
28.11.2011 12:26

«Літургічны год пачынаецца Адвэнтам — надзвычайным часам, калі ў сэрцах абуджаецца чаканне вяртання Хрыста і ўспамін пра Яго першае прыйсце, калі Ён пазбавіў сябе боскай хвалы, прыняўшы смяротнае цела», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі 27 лістапада 2011 г.

«„Чувайце!” — гэта заклік Езуса з сённяшняга Евангелля. Ён скіроўвае яго не толькі да сваіх вучняў, але і да ўсіх. „Чувайце!” Гэта збаўленчы заклік, які нагадвае нам, што жыццё мае не толькі часовае вымярэнне, але і звернута да таго, што „над”, як маленькая расліна, якая выпускае парасткі і імкнецца да неба. Расліна, якая думае (чалавек) надзелена свабодай і адказнасцю. Таму кожны з нас павінен будзе адказаць за тое, як жыў, як выкарыстаў свае здольнасці: захаваў іх для сябе ці дазволіў аддаць іх на карысць сваім братам і сёстрам», — прыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

«Сапраўдным „гаспадаром” свету не з’яўляецца чалавек, ім ёсць Бог. Евангелле кажа: „Дык чувайце ж і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай; каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана (Мк 13, 35–36). Час Адвэнту прыходзіць кожны год, каб нагадаць нам гэта, каб наша жыццё знайшло сваю належную арыентацыю да аблічча Бога. Аблічча не „гаспадара”, але Айца і Сябра. Разам з Паннай Марыяй, якая вядзе нас дарогай Адвэнту, будзем атаясамлівацца са словамі прарока: „Пане, Ты — Айцец наш, Мы — гліна, а Ты — наш ганчар” (Іс 64, 7)», — заклікаў Пантыфік.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.