Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік моліцца за забітых місіянераў у Бурундзі
Святы Айцец
30.11.2011 11:05

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца за місіянераў — ахвяр разбойнага нападзення ў Бурундзіі (Цэнтральная Афрыка). 27 лістапада тут былі забіты сястра Лукрэцыя Mаміч і італьянскі валанцёр Франчэска Баццані.

«Пантыфік просіць Бога, Айца ўсялякай міласэрнасці, каб прыняў да свайго Валадарства гэтых памерлых, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню хворым і ўбогім, — адзначае ў спачувальнай тэлеграме Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ. — Моліцца таксама аб адвазе і надзеі для параненай с. Карлы Лючыі Брыянзы, каб вытрымала гэтае выпрабаванне».

27 лістапада 2011 года некалькі ўзброеных мужчын уварваліся ў дом Кангрэгацыі Сясцёр Служак Міласэрнасці ў Кірэмба, на паўночным усходзе Бурундзі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.