Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі Мінска маліліся за ахвяраў чыгуначнай катастрофы ў Польшчы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.03.2012 10:15

3 сакавіка 2012 г. на поўдні Польшчы адбылася крупная чыгуначная аварыя. Пасажырскія цягнікі «Варшава—Кракаў» і «Пшэмысль—Варшава» сутыкнуліся за дзвесце кіламетраў ад сталіцы Польшчы. У выніку трагедыі загінулі 16 чалавек, 57 параненых, больш 40 гаспіталізаваны. 5 і 6 сакавіка ў Польшчы аб’яўлены днямі жалобы.

Увечары 5 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле сабраліся вернікі, каб памаліцца за ахвяраў гэтай катастрофы. Святую Імшу аб вечным супакоі і радасці для тых, хто неспадзявана і раптоўна адышоў з гэтага свету, аб хутчэйшым выздараўленні параненых і мужнасці для сем’яў, якіх закранула гэтая трагедыя, узначаліў генеральны сакратар епіскапату Беларусі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. У літургіі ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі руху «Легіён Марыі».

Ад імя беларускага народа спачуванні родным, блізкім і пацярпелым у выніку чыгуначнай аварыі выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме