У Гродне маліліся за ахвяраў ДТЗ |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
20.11.2012 10:43 |
Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі са спасылкай на сайт «Твой стыль», разам з супрацоўнікамі ДАІ кс. Валерый Спірыдон, вікарый катэдры, і праваслаўны святар айцец Аляксандр аб’ехалі месцы найбольш рэзанансных ДТЗ са смяротным зыходам. Ідэя штогадовага правядзення Дня памяці ахвяр дарожных аварый належыць «Road Peace» — брытанскаму дабрачыннаму фонду дапамогі ахвярам ДТЗ, які адзначае гэты дзень з 1993 г. На працягу пяці гадоў арганізацыі, што далучыліся да Еўрапейскай федэрацыі ахвяр ДТЗ, адзначалі гэты дзень як Еўрапейскі дзень памяці ахвяр ДТЗ. У 1998 г. Дзень памяці выйшаў за межы Еўропы і з’явіўся на іншых кантынентах, а ў 2005 г. у сваёй Рэзалюцыі Генеральная Асамблея ААН заклікала ўсё сусветнае згуртаванне прызнаць Сусветны дзень памяці ахвяр дарожных аварый і адзначаць яго ў трэцюю нядзелю лістапада. (SZh) |