Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік: сапраўдная радасць — дар, народжаны з сустрэчы з жывым Езусам
Святы Айцец
12.12.2011 10:54

Пра радасць адвэнтавага чакання і звязаныя з ім патрабаванні казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас візіту ў рымскую парафію Маці Божай Ласкавай. Папа прывітаў дзяцей, якія сустракалі яго перад касцёлам, заклікаўшы іх да больш даверлівых адносінаў з Богам.

Пасля візіту Пантыфік вярнуўся ў Ватыкан, каб сустрэцца з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». Сярод прысутных былі шматлікія дзеці, якія па традыцыі прынеслі Папу для благаслаўлення фігуркі Дзіцяці Езуса.

Свае разважанні Папа прысвяціў тэматыцы цяперашняга літургічнага перыяду, растлумачыўшы, чым з’яўляецца і чым не з’яўляецца сапраўдная хрысціянская радасць, да якой заклікаюць літургічныя тэксты трэцяй нядзелі Адвэнту. Хрысціянская радасць, як адзначыў Святы Айцец, не з’яўляецца вынікам забаваў ці гульняў, яна несумненна нясе больш глыбокі характар.

«У паскораным рытме штодзённага жыцця важна знайсці хвілінку для адпачынку, рэлаксацыі. Аднак сапраўдная радасць зыходзіць з адносінаў з Богам. Хто сустрэў на сваім жыццёвым шляху Бога, адчувае ў сваім сэрцы пачуццё прымірэння і радасці, якія нішто, ніякая сітуацыя не ў сілах падавіць. Сапраўдная радасць — дар, народжаны з сустрэчы з жывым Езусам, дзякуючы таму, што мы вызвалілі Яму месца ў нашым унутраным свеце, прыняўшы Святога Духа, якому дазваляем кіраваць нашым жыццём», — адзначыў Святы Айцец.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.