Божае Нараджэнне ў Ватыкане |
Святы Айцец |
22.12.2011 14:35 |
Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала праграму літургій і мерапрыемстваў у Ватыкане на свята Божага Нараджэння. У вігілійны вечар на плошчы Святога Пятра адбудзецца адкрыццё батлейкі. Папярэднічаць гэтаму будзе выкананне калядак розных народаў свету. 24 снежня Пантыфік узначаліць вігілійную святую Імшу ў базыліцы святога Пятра. Трансляцыя літургіі ў Беларусі распачнецца ў 23.50. Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ў ватыканскай базыліцы літургію ўзначаліць кардынал Анджэла Камастры. Літургія распачнецца ў 10.30 па мясцовым часе. У гэты дзень Пантыфік удзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»), трасляцыя якога на беларускім тэлебачанні распачнецца ў 16.55. У апошні дзень 2011 года ў базыліцы святога Пятра Бэнэдыкт XVI узначаліць Нешпары з урачыстым гімнам «Te Deum». У нядзелю 1 студзеня 2012 года, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі, Святы Айцец узначаліць святую Імшу ў ватыканскай базыліцы. Літургія будзе звязана таксама са святкаваннем Сусветнага дня міру. Ва ўрачыстасць Трох каралёў 6 студзеня Бэнэдыкт XVI падчас літургіі удзеліць сакру арцыбіскупам. А ў свята Хросту Пана Пантыфік удзеліць дзецям сакрамэнт хросту. |