Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Божае Нараджэнне ў Ватыкане
Святы Айцец
22.12.2011 14:35

Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала праграму літургій і мерапрыемстваў у Ватыкане на свята Божага Нараджэння.

У вігілійны вечар на плошчы Святога Пятра адбудзецца адкрыццё батлейкі. Папярэднічаць гэтаму будзе выкананне калядак розных народаў свету.

24 снежня Пантыфік узначаліць вігілійную святую Імшу ў базыліцы святога Пятра. Трансляцыя літургіі ў Беларусі распачнецца ў 23.50.

Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ў ватыканскай базыліцы літургію ўзначаліць кардынал Анджэла Камастры. Літургія распачнецца ў 10.30 па мясцовым часе. У гэты дзень Пантыфік удзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»), трасляцыя якога на беларускім тэлебачанні распачнецца ў 16.55.

У апошні дзень 2011 года ў базыліцы святога Пятра Бэнэдыкт XVI узначаліць Нешпары з урачыстым гімнам «Te Deum».

У нядзелю 1 студзеня 2012 года, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі, Святы Айцец узначаліць святую Імшу ў ватыканскай базыліцы. Літургія будзе звязана таксама са святкаваннем Сусветнага дня міру.

Ва ўрачыстасць Трох каралёў 6 студзеня Бэнэдыкт XVI падчас літургіі удзеліць сакру арцыбіскупам. А ў свята Хросту Пана Пантыфік удзеліць дзецям сакрамэнт хросту.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.