Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт ХVI узначаліў нешпары ў свята Навяртання святога Паўла
Святы Айцец
26.01.2012 13:08

25 студзеня 2012 года ў рымскай базыліцы св. Паўла за мурамі адбыліся нешпары навяртання святога Паўла, якія ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI. Свае разважанні Пантыфік прысвяціў сутнасці экуменізму і Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, які ў гэты дзень завяршыўся.

«Аб’яднаныя ў Хрысце, мы пакліканы далучыцца да Яго місіі, якая заключаецца ў нясенні надзеі туды, дзе пануюць несправядлівасць, нянавісць і безнадзейнасць, — адзначыў Папа. — Падзелы паміж намі прыцямняюць святло нашага сведчання аб Хрысце. Поўнае адзінства, якога чакаем з творчай надзеяй і за якое з даверам молімся, не з’яўляецца другаснай, але найважнейшай перамогай для дабра людской сям’і».

«У сённяшняй культуры перамога часта спалучана з ідэяй хуткага поспеху. У хрысціянскай жа перспектыве перамога — гэта доўгі і складаны працэс пераменаў і ўзрастання ў дабрыні. Гэта перамога прыйдзе паводле Божага часу, а не нашага, і ад нас патрабуе глыбокай веры і цярплівасці», — прыводзіць словы Пантыфіка Ватыканскае радыё.

Церпялівае чаканне не звязана з пасіўнасцю або слабасцю, але гатоўнасцю адказаць на любую магчымасць адносін і братэрства, якія Пан дорыць нам. І хоць дарога да адзінства нялёгкая і доўгая, як адзначыў Папа, але ўжо ёсць станоўчыя знакі адноўленага братэрства і агульнага пачуцця адказнасці перад абліччам праблем сучаснага грамадства.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.