Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец да кансэкраваных асоб: паглыбіць адносіны з Богам
Святы Айцец
03.02.2012 10:33

2 лютага 2012 года, у свята Ахвяравання Пана і Дзень кансэкраванага жыцця, Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI узначаліў урачыстыя Нешпары ў базыліцы св. Пятра. Звяртаючыся да кансэкраваных асоб, Папа заахвоціў іх ажывіць пачуцці, якія сталі прычынай ахвяравання сябе Пану.

У гаміліі Папа нагадаў, што дзень, прысвечаны святасці і каштоўнасці манаскага жыцця, устанавіў бл. Ян Павел ІІ у 1997 г.

«Мы цэнім сведчанне тых, хто вырашыў ісці за Хрыстом, практыкуючы евангельскія парады ў сваім жыцці, спрыяючы разуменню і павазе да кансэкраванага жыцця ўнутры Божага народу», — адзначыў Пантыфік і дадаў, што Дзень кансэкраванага жыцця з’яўляецца для законнікаў і законніц каштоўнай магчымасцю аднавіць свае манаскія абяцанні і ажывіць пачуцці, якія сталі прычынай ахвяравання сябе Пану.

Святы Айцец падкрэсліў, што з нагоды 50-годзя адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабору (што адбылося 2 лютага 1962 г.), у кастрычніку пачнецца Год веры. «У Год веры, вы, якія прынялі заклік ісці за Хрыстом праз ажыццяўленне евангельскіх парадаў, пакліканы яшчэ больш паглыбіць свае адносіны з Богам. Евангельскія парады, прынятыя вамі як правіла жыцця, умацоўваюць веру, надзею і любоў, якія аб’ядноўваюць вас з Богам», — прыводзіць словы Папы Ватыканскае радыё.

«Няхай гэты Год веры стане для ўсіх кансэкраваных асоб годам аднаўлення і вернасці, каб усе вы з энтузіязмам садзейнічалі новай евангелізацыі», — заахвоціў Святы Айцец.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.