Бэнэдыкт XVI у чарговы раз заклікае спыніць насілле ў Сірыі |
Святы Айцец |
13.02.2012 10:25 |
Папа запэўніў у сваёй малітве за ахвяраў, якіх апошнім часам становіцца ўсё больш і сярод якіх ёсць дзеці, за параненых і ўсіх тых, хто адчувае на сабе трывожныя наступствы канфлікту. «Таму зноў настойліва заклікаю пакласці канец гвалту і кровапраліццю. Заклікаю ўсіх, перш за ўсё палітычныя ўлады Сірыі, стаць на шлях дыялога, паяднання і актыўнага ўдзелу ў справе спакою. Існуе пільная неабходнасць адказаць на законныя спадзяванні розных слаёў народа, а таксама на пажаданні міжнароднай супольнасці, якая клапоціцца пра агульнае дабро грамадства і рэгіёну», — заклікаў Святы Айцец. |