Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: усё ў Касцёле заснавана на веры
Святы Айцец
20.02.2012 12:12

У нядзелю 19 лютага 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу з 22 кардыналамі, якім напярэдадні надаў гэтую годнасць. У гэты ж дзень у Ватыкане адзначаецца свята катэдры св. Пятра.

Кажучы пра архітэктуру базылікі, Пантыфік адзначыў, што ў абсідзе святыні, у прэзбітэрыі, змяшчаецца алтар катэдры св. Пятра працы Берніні, а над ім — акно «хвалы Святога Духа».

«Сам Касцёл з’яўляецца падобна акну такім месцам, у якім Бог становіцца нам блізкім, выходзячы насустрач нашаму свету, — адзначыў Бэнэдыкт XVI. — Касцёл не існуе сам для сябе, не з’яўляецца мэтай. Яго прызначэнне — адсылаць па-за сябе, увышыню, клікаць да пераадольвання сябе (…). Касцёл — гэта такое месца, у якім Бог да нас прыходзіць і з якога мы пачынаем наш рух да Яго. Заданне Касцёла — прымусіць свет адкрыцца, які мае тэндэнцыю замыкацца на сабе. Касцёл закліканы несці свету святло, якое зыходзіць з неба. Без гэтага святла свет стаў бы непрыдатным для жыцця».

Святы Айцец звярнуў увагу на той факт, што катэдру св. Пятра ў ватыканскай базыліцы падтрымліваюць фігуры чатырох Айцоў Касцёла: двух усходніх Касцёлаў (Яна Златавусны і Афанасія Вялікага) і двух заходніх (Амброзія Медыяланскага і Аўгустына), што сімвалічна ўяўляе цэласнасць касцёльнай традыцыі і ілюструе значнасць веры як апоры любові.

«Любоў разбураецца, — адзначыў Пантыфік, — калі чалавек перастае давяраць Богу і слухацца Яго. Абсалютна ўсё ў Касцёле заснавана на веры: сакрамэнты, літургія, евангелізацыя, справы міласэрнасці… Закон і ўлада ў Касцёле таксама заснаваны на веры. Касцёл не сам сябе арганізуе ці ўладкоўвае. Ён атрымоўвае ўсё гэта ад Божага слова, у якое ўслухоўваецца ў веры, якое жадае зразумець, якім імкнецца жыць. Айцы Касцёла служаць для касцёльнай супольнасці гарантамі вернасці Святому Пісанню».

Пасля святой Імшы Святы Айцец заклікаў вернікаў маліцца ў інтэнцыі Калегіі кардыналаў. Менавіта яна, на думку Бэнэдыкта XVI, з’яўляецца ядром, якое аказвае неацэнную дапамогу яму самому ў выкананні служэння на карысць Паўсюднага Касцёла. 

 


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.