Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI наведаў рымскую парафію
Святы Айцец
05.03.2012 15:55

У нядзелю 4 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў парафію ў маладым рымскім мікрараёне Таррына. Убачыўшы вялікую колькасць дзяцей на літургіі, Пантыфік усклікнуў: «Аднак, Рым жыў і будзе жыць заўтра!»

У гаміліі Папа адзначыў, што «не варта чакаць, пакуль хтосьці прыйдзе да вас з навіной, якая не вядзе да вечнага жыцця, варта самім станавіцца місіянерамі Хрыста ў адносінах да бліжніх у тых месцах, дзе яны жывуць, працуюць, навучаюцца ці нават адпачываюць».

Пры гэтым Пантыфік адзначыў, што ў дадзенай парафіі ўжо шмат чаго робіцца: акрамя катэхізацыі і літургіі рэалізуюцца сацыяльныя, адукацыйныя, культурныя праекты.

«Веру неабходна перажываць супольна, а парафія — такое месца, дзе вучацца жыць верай у гэтым „мы“ Касцёла», — дадаў Святы Айцец.

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.