Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рымская Курыя працягвае духоўную падрыхтоўку да Вялікадня
Святы Айцец
16.03.2012 14:20

16 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI разам з супрацоўнікамі Рымскай Курыі праслухаў другое велікапоснае казанне прапаведніка Папскага Дома ў Ватыкане а. Раньера Канталамесы.

Пропаведзь была прысвечана Айцу Касцёла св. Грыгорыю Назіянскаму, які атрымаў таксама мянушку «Тэолаг» за ўклад у тлумачэнне дагмату аб Найсвяцейшай Тройцы.

На думку прапаведніка, пазнанне трыадзінай прыроды Бога для Айцоў Касцёла не было справай тэалагічных і філасофскіх разважанняў, але рэчаіснасцю, якой яны жылі. Айцец Раньера Канталамеса адзначыў, што філосафы эпохі Асветніцтва канцэнтраваліся на Богу толькі як на найвышэйшай форме быцця і адмаўлялі важнасць дагмату аб Найсвяцейшай Тройцы, бо ён, на іх погляд «не меў ніякай практычнай карысці».

Як паведамляе Ватыканскае радыё, прапаведнік адзначыў, што вера ў Тройцу, аднак, адкрывае шлях да веры ў любоў. Святар дадаў, што Бог як розум, закон ці ўлада не мае патрэбу ў трыадзінай прыродзе, але Бог, які з’яўляецца любоўю — так, «бо любоў не можа існаваць менш, чым паміж двума».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.