| Ватыкан павіншаваў будыстаў са святам Весак | 
| Святы Айцец | 
| 04.04.2012 11:14 | 
| 
 
 Сёлетняе пасланне ватыканскага ведамства прысвечана тэме сумеснай адказнасці хрысціянаў і будыстаў за выхаванне маладога пакалення да міру і справядлівасці праз міжрэлігійны дыялог. «Разам з Пантыфікам прызнаём, што сапраўдная адукацыя можа спрыяць адкрыццю на трансцэндэнтнае і на тых, хто нас акружае, — чытаем у пасланні. — Там, дзе выхаванне з’яўляецца рэчаіснасцю, існуе здольнасць да дыялога, узаемаадносінаў і слухання іншых. У такой атмасферы маладыя людзі адчуваюць сябе каштоўнымі ў адносінах да таго, кім з’яўляюцца і які ўклад могуць зрабіць. Вучацца ўзрастаць у павазе да сваіх братоў і сясцёр, якія маюць іншае веравызнанне».   | 


Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Жан Луі Таран накіраваў пасланне да будыстаў з нагоды свята Весак. Дзень нараджэння Буды ў Японіі адзначаць 8 красавіка, а ў іншых краінах Далёкага Усходу — у пачатку мая.
 для друку
Ватыканскае радыё