Апостальская Сталіца працягвае дыялог з джайністамі |
Дзяржава Ватыкан |
07.12.2011 10:29 |
6 снежня 2011 года ў Ватыкане прабывала дэлегацыя вызнаўцаў джайнізму на чале з дырэктарам інстытута джайналогіі Нэму Чандарыа, які каардынуе дзейнасць джайністаў ва ўсім свеце. З прадстаўнікамі гэтай рэлігіі Касцёл падтрымлівае адносіны з 1986 г. У паведамленні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу адзначаецца, што адносіны католікаў і джайністаў засноўваюцца на глыбокай узаемнай павазе і сяброўскіх пачуццях. Падчас сустрэчы ўдзельнікі закранулі пытанне прынцыпу ахімсы (не наносіць шкоды жывому), які з’яўляецца асноватворчым у джайнізме, як міласэрнасць у хрысціянстве. Пры гэтым ўдзельнікі падкрэслілі, што агульнасць падыходаў павінна натхніць вызнаўцаў абедзвюх рэлігій да супрацоўніцтва дзеля дабра чалавецтва. Сустрэча на такім узроўні паміж прадстаўнікамі двух веравызнанняў з’яўляецца другой у гісторыі. Першая адбылася ў лютым 1995 г. Сёлета прадстаўнікі джайнізму прымалі ўдзел у Міжрэлігійнай сустрэчы ў Асізі. |