Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: Пяцідзясятніца — свята адзінства
Святы Айцец
28.05.2012 11:23

«Пяцідзясятніца — гэта свята адзінства, узаемаразумення і згодных адносінаў паміж людзьмі», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI падчас святой Імшы ў нядзелю Спаслання Духа Святога. Сёлета ўрачыстасць прыпала на 27 мая.

«Мы ўсе бачым, што ў нашым свеце, нягледзячы на тое, што мы становімся ўсё бліжэй адно да аднаго, дзякуючы развіццю сродкаў камунікацыі, узаемаразуменне і адносіны паміж часта павярхоўныя і складаныя. Недахоп узаемаразумення часта прыводзіць да канфліктаў, дыялог паміж пакаленнямі становіцца ўсё больш цяжкім і часта пераважае нязгода; у штодзённым жыцці людзі становяцца ўсё больш агрэсіўнымі і сварлівымі: не хочуць зразумець адно аднаго і замыкаюцца ў саміх сабе, у сваіх уласных інтарэсах», —  падкрэсліў Пантыфік.

З развіццём навукі і тэхнікі мы імкнёмся дамінаваць над сіламі прыроды, і звяртацца да Бога нам здаецца непатрэбным, бо думаем, што самі зможам пабудаваць і ажыццявіць усё тое, чаго жадаем.

«Гэта праўда, што мы павялічылі нашы здольнасці камунікацыі паміж сабой, атрымліваць інфармацыю і перадаваць яе, але ці можам сказаць, што праз гэта павялічылася наша здольнасць лепш зразумець адно аднаго, а магчыма, парадаксальна, мы ўсё менш і менш разумеем сябе?» — патлумачыў Папа і дадаў, што паміж людзьмі ўсё больш павялічваецца пачуццё недаверу, падазронасці, узаемнага страху.

Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на значэнне словаў Евангелля: «Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе» (пар. Ян 16,13). Дзейнічаць як хрысціяне не значыць замыкацца ў сваім «я», але значыць прыняць у сябе Касцёл, ці, лепш, унутрана дазволіць, каб ён нас прыняў.

Пантыфік звярнуў увагу на тое, што там, дзе людзі хочуць быць Богам, можа атрымацца так, што яны пачнуць выступаць адзін супраць аднаго. Затое, калі будуць жыць у праўдзе Пана, адкрыюцца на дзеянні Святога Духа, які іх падтрымлівае і аб’ядноўвае.

Святы Айцец нагадаў словы св. Паўла, які сказаў, што нашае асабістае жыццё намечана ўнутранымі канфліктамі, падзеламі паміж імпульсамі, якія паходзяць ад нашага цела, і тымі, якія паходзяць ад Святога Духа, і мы не павінны прытрымлівацца іх усіх.

«Мы не можам быць адначасова эгаістамі і шчодрымі, імкнуцца панаваць над іншымі і выпрабоўваць радасць бескарыслівага служэння. Мы заўсёды павінны выбраць тое, за якім імпульсам назіраць, і можам гэта рабіць правільна толькі з дапамогай Духа Хрыста», — прыводзіць словы Бэнэдыкта ХVI Ватыканскае радыё.

А перад малітвай «Regina Caeli» Бэнэдыкт ХVI сказаў, што 7 кастрычніка 2012 г. абвесціць доктарамі Касцёла св. Яна з Авілы і св. Хільдэгарду з Бінген.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.