Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік уручыць паліі 44 мітрапалітам
Святы Айцец
27.06.2012 11:10

Ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла 29 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI уручыць паліі 44 арцыбіскупам-мітрапалітам. Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду.

Палій (лац. pallium) — элемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі воўнаю чорнымі крыжамі; на канцах — з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Насіць палій мае права Святы Айцец (падчас кожнай літургіі), а таксама адзначаныя асаблівым гонарам іерархі Касцёла (толькі на вялікія святы).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.