Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: «Каталіцкая акцыя» — гэта школа святасці
Святы Айцец
17.08.2012 12:40

Папа Бэнэдыкт XVI накіраваў пасланне ўдзельнікам 27-й Федэральнай асамблеі руху «Каталіцкая акцыя» ў Аргенціне. Пантыфік заклікаў іх шчодра дзяліцца сваёй верай і падкрэсліў, што іх арганізацыя з’яўляецца «школай святасці».

«Вашы групы — гэта школа, у якой вы навучаецеся з поўнай адданасцю справе Божага Валадарства і глыбока евангельскаму ладу жыцця», — напісаў Папа, чые словы цытуе Ватыканскае радыё. На думку Святога Айца, сёння «Каталіцкая акцыя» можа дапамагчы ў стварэнні культуры гуманітарнай, станоўчай, адказнай — здольнай служыць краіне. Бэнэдыкт XVI назваў нараду святам веры, паклікання і місіі. «Будзьце шчодрымі, прыязнымі, клапатлівымі і, перш за ўсё, будзьце сведкамі прыгажосці веры», — напісаў Пантыфік.

«Каталіцкая акцыя» Аргенціны налічвае сёння каля 30 тысяч членаў, якія належаць да 800 парафій. Арганізатары Федэральнай асамблеі паведамілі, што мерапрыемства пройдзе з 18 па 20 жніўня ў Лухан і збярэ 7 тысяч удзельнікаў з усёй Аргенціны і іншых краін Лацінскай Амерыкі. Сход, на іх думку, дапаможа абмену досведам евангелізацыі і вызначэнню напрамкаў дзейнасці на наступны трохгадовы перыяд. На асамблеі будуць прысутнічаць прадстаўнікі епіскапату краіны.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.