| Жыхары Мадрыда дзякуюць Пантыфіку за мінулагоднюю сустрэчу моладзі |
| Святы Айцец |
| 17.08.2012 15:03 |
|
Арцыбіскуп паабяцаў, што Мадрыд і Іспанія ніколі не забудуць Папу, яго адданасць і прыхільнасць служэнню Евангеллю, яго дабрыню і блізкасць да ўсіх. «Такім чынам, Святы Ойча, мы шлём бясконцае дзякуй», — адзначаецца ў тэлеграме. Як паведамляе Ватыканскае радыё, арцыбіскуп Мадрыдскі падзякаваў Папе таксама за яго ўпэўненасць, якая дапамагае Касцёлу ісці праз гэты свет да канчатковай сустрэчы з Панам, і паабяцаў маліцца за яго. |


Кардынал Антоніа Марыя Руока Варэла скіраваў Святому Айцу Бэнэдыкту XVI тэлеграму ў першую гадавіну правядзення Сусветных дзён моладзі ў сталіцы Іспаніі. У ёй арцыбіскуп Мадрыдскі назваў моладзевы форум «вялікай падзеяй ласкі» і падзякаваў Пантыфіку за тое, што выбраў Мадрыд для правядзення «гэтай глабальнай сустрэчы».
для друку
Ватыканскае радыё