Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выпушчаны маркі, прысвечаныя візіту Папы ў Германію |
Святы Айцец |
07.11.2012 19:48 |
Ватыканская пошта выпусціла серыю марак з пяці частак, адна з якіх прысвечана візіту Святога Айца ў Германію ў 2011 годзе. Намінальны кошт маркі — 1,6 еўра. На марках — стылізаваны партрэт Бэнэдыкта XVI.
Пантыфік наведаў Германію ў канцы верасня 2011 года, гэта быў трэці папскі візіт у краіну. Асноўнымі пунктамі візіту Папы сталі прамова ў Бундэстагу і ўрачыстая святая Імша на алімпійскім стадыёне ў Берліне, а таксама экуменічная сустрэча ў Эрфурце. На зваротным шляху адтуль Пантыфік наведаў Айхсфэльд. Скончыўся візіт у Фрайбурзе. Іншыя маркі ў новай серыі нагадваюць пра папскія падарожжы ў Харватыю і Сан Марына, Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе і заходнеафрыканскі Бенін. Серыя выйдзе ў абарот накладам у 150 тысяч экзэмпляраў. Пра гэта паведамляе партал katholisch.de. 6 лістапада Ватыканская пошта выпусціла ў абарот таксама і традыцыйныя калядныя маркі. Серыя надрукавана накладам у 200 тысяч марак вартасцю ў 60 і 75 цэнтаў. На марках прадстаўлена Божае Нараджэнне і Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі. (JLS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.