Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана Святы Айцец удзеліць біскупскую сакру чатыром святарам
Святы Айцец
03.01.2013 16:33

6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, падчас ранішняй літургіі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць біскупскую сакру святарам, сярод якіх — асабісты сакратар Пантыфіка і прэфект Папскага дома кс. прэлат Георг Генсвайн.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, іншыя намінанты, акрамя кс. Генсвайна, — гэта Апостальскія Нунцыі кс. Фартунатус Нвачукву з Нігерыі і кс. Нікаля Тэвенан з Францыі, а таксама сакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі кс. Анджэла Вінчэнца Дзані з Італіі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.