Пантыфіку прадставілі ягнят ва ўспамін св. Агнешкі |
Святы Айцец |
22.01.2013 11:03 |
21 студзеня, ва ўспамін св. Агнешкі, Пантыфіку прадставілі ягнят, з воўны якіх пасля будуць сатканы паліі — адзнакі для асабліва ўганараваных іерархаў Касцёла. Сам абрад асвячэння ягнят праводзіцца ў Ватыкане з пачатку XVI ст. Звязаны ён з даўняй легендай пра св. Агнешку, якая пасля смерці з’явілася сваім бацькам з баранкам у руках. Палій (лац. pallium) — элемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі чорнаю воўнаю крыжамі. Насіць палій мае права Святы Айцец (падчас кожнай літургіі), а таксама адзначаныя асаблівым гонарам іерархі Касцёла (толькі на вялікія святы). Палій Святога Айца сімвалізуе паўнату яго ўлады, палій арцыбіскупаў — паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду. Паліі будуць ускладзены Папам на новых мітрапалітаў 29 чэрвеня гг., ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. (SZh) |