Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфіку прадставілі ягнят ва ўспамін св. Агнешкі
Святы Айцец
22.01.2013 11:03

21 студзеня, ва ўспамін св. Агнешкі, Пантыфіку прадставілі ягнят, з воўны якіх пасля будуць сатканы паліі — адзнакі для асабліва ўганараваных іерархаў Касцёла.

Сам абрад асвячэння ягнят праводзіцца ў Ватыкане з пачатку XVI ст. Звязаны ён з даўняй легендай пра св. Агнешку, якая пасля смерці з’явілася сваім бацькам з баранкам у руках.

Палій (лац. pallium) — элемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі чорнаю воўнаю крыжамі. Насіць палій мае права Святы Айцец (падчас кожнай літургіі), а таксама адзначаныя асаблівым гонарам іерархі Касцёла (толькі на вялікія святы). Палій Святога Айца сімвалізуе паўнату яго ўлады, палій арцыбіскупаў — паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду.

Паліі будуць ускладзены Папам на новых мітрапалітаў 29 чэрвеня гг., ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.