Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Планы Бэнэдыкта XVI на бліжэйшы час
Святы Айцец
30.01.2013 12:22

Насычаная праграма чакае Пантыфіка ў бліжэйшыя месяцы. Прэс-служба Апостальскай Сталіцы апублікавала каляндар цэлебрацый, якія з лютага па сакавік узначаліць Святы Айцец. 

а
  • 2 лютага — у свята Ахвяравання Пана і Дзень кансэкраванага жыцця Пантыфік узначаліць Імшу ў ватыканскай базыліцы.
  • 11 лютага — падчас святой Імшы ў 11.00 Бэнэдыкт XVI узначаліць кансісторыю па справе некаторых кананізацыйных працэсаў.
  • 13 лютага — у Папяльцовую сераду Папа накіруецца ў Авенцін, дзе згодна з традыцыяй узначаліць працэсію ў рымскім касцёле св. Ансэльма.
  • 17 лютага — у першую нядзелю Вялікага посту ў 18.00 распачнуцца велікапосныя рэкалекцыі для Папы і супрацоўнікаў Рымскай Курыі. Рэкалекцыі правядзе старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі. Завяршацца духоўныя практыкаванні ў суботу 23 лютага.
  • 24 сакавіка — у Вербную нядзелю Бэнэдыкт XVI узначаліць працэсію і літургію на плошчы Святога Пятра ў Рыме.
  • 28–30 сакавіка — у Вялікі чацвер, Вялікую пятніцу і Вялікую суботу (у ватыканскай базыліцы) Пантыфік узначаліць асноўныя літургіі. У пятніцу таксама прыме ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху ў Калізеі.  
  • 31 сакавіка — ва ўрачыстасць Вялікадня Пантыфік будзе цэлебраваць літургію ў 10.15 па мясцовым часе, а ў 12.00 з балкона базылікі ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»).

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.