Ксёндз Ламбардзі: прычына рашэння Папы — ва ўсведамленні, што адказ на праблемы Касцёла і свету патрабуе моцнага запалу і часу |
Святы Айцец |
16.02.2013 16:20 |
Старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі падкрэсліў, што Папа «ясна казаў аб магчымасці» скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка святога Пятра ў кнізе-інтэрв’ю «Святло свету», а таксама меў звычку асцярожна і разважліва казаць аб будучых падзеях свайго Пантыфікату, даваў зразумець, што выконвае даручаную яму місію, а не карыстаецца атрыманай уладай. «Сапраўды, не былі праявай фальшывай пакоры словы, якімі ён акрэсліў сябе на самым пачатку Пантыфікату — „сціплы працаўнік вінаградніка Пана”», — дадаў кс. Ламбардзі. Святар адзначыў, што Папа ўважліва і мудра размяркоўваў свае фізічныя сілы, якія не былі надзвычайнымі, каб як мага лепш выконваць вялікае заданне, якое яму было даверана нечакана і ў даволі сталым узросце. (AG) |